“Пагарэлі” на шматградусным…

Па выніках праведзеных прафілактычных мерапрыемстваў з 12 па 16 чэрвеня выяўлены 5 самагонных апаратаў, знішчаны 840 літраў самагоннай брагі, канфіскавана 27,4 літра самагону. Складзены 5 адміністрацыйных пратаколаў па арт. 12.43 КоАП. Супрацоўнікі інспекцыі па справах непаўналетніх і аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС у перыяд правядзення комплексных адпрацовак выявілі 9 адміністрацыйных правапарушэнняў згодна з арт. 17.3 КоАП, з іх 4 – у дачыненні да непаўналетніх.

15 чэрвеня супрацоўнікі праваахоўных органаў падчас адпрацоўкі райцэнтра на прысядзібным участку ў гаспадарчай пабудове па вуліцы Леніна выявілі 600 літраў паўфабрыкату (брагі), 7 літраў саматужнай гарэлкі, а таксама самагонны апарат. Апарат здадзены на адказнае захоўванне на тэрыторыі Валожынскага жылкамунгаса. У дачыненні да гаспадара “багацця” складзены адміністрацыйны пратакол па частцы 1 артыкула 12.43 КоАП. Брагу ўтылізавалі, а самагон канфіскавалі для правядзення экспертызы.

А трыма днямі раней прыкладна такая ж гісторыя адбылася на тэрыторыі Гародзькаўскага сельсавета. Міліцыянеры праверылі гаспадарчую пабудову аднаго з домаўладанняў у вёсцы Студзянец. У выніку знойдзена 190 літраў вадкасці (як мяркуецца, брагі), а таксама самагонны апарат.

Уладзімір ШУКЕВІЧ,

намеснік начальніка ААПП РАУС

Пагарэлі-на-шматградусным-1

Пагарэлі-на-шматградусным-2

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars