Крок да інклюзіўнага грамадства

Крок-да-інклюзіўнага-грамадства-1

    У фармаце прэс-ланча прайшло фінальнае мерапрыемства праекта “Распаўсюджванне і прымяненне ідэй Канвенцыі аб правах інвалідаў”.

Вядучая, яна ж – адзін з трэнераў – Наталля Нямкевіч падчас адкрыцця адзначыла, што дадзены праект уяўляе сабой інфармацыйную кампанію ў рамках праекта “Павестка 50”, вынікам якога стане праграмны дакумент – стратэгічны план па паляпшэнні якасці жыцця людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Дырэктар офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргей Драздоўскі яшчэ раз звярнуў увагу прысутных на мэты і задачы, што стаяць перад зацікаўленымі асобамі і службамі ў справе распаўсюджвання ідэй Канвенцыі. Ён адзначыў, што пяць гарадоў-удзельнікаў праекта, у тым ліку і Валожын, у высокароднай справе зрабілі значны крок наперад. Іх імкненне зрабіць Канвенцыю жывым дакументам, які будзе па-сапраўднаму дзейнічаць і дапамагаць людзям з інваліднасцю на нацыянальным узроўні і на ўзроўні асобных населеных пунктаў, выклікае павагу. Тым больш, што ўжо назіраюцца станоўчыя вынікі. У Валожыне, напрыклад, шмат зроблена ў плане ўдасканалення безбар’ернага асяроддзя, адкрыта эка-сцежка, выдзелены сродкі на рэалізацыю некалькіх сацыяльна значных праектаў. Горад – адзін з першапачынальнікаў у стварэнні “Павесткі 50” (лічба 50 сімвалізуе колькасць палажэнняў Канвенцыі). Накоплены вопыт спатрэбіцца пры распаўсюджванні праекта ў іншых населеных пунктах Беларусі.

Пра супрацоўніцтва з польскім фондам “ТУС”, яго спецыялістамі Малгаржатай Перацятковіч і Пятром Тодысам нагадала ўдзельніца праекта, псіхолаг ТЦСАН Алена Жданюк. Яна прэзентавала чарнавы варыянт “Павесткі”, які быў створаны ініцыятыўнай групай у выніку шматлікіх семінараў і выязных кансультацый у сельскіх саветах раёна. Метадычная дапамога замежных калег у працэсе стварэння стратэгічнага плана па забеспячэнні роўных магчымасцей для людзей з інваліднасцю дазволіла мясцовым спецыялістам асэнсаваць пяць асноўных праблем, што існуюць у раёне ў названым кірунку, сфармуляваць мэты і падмэты агульнай дзейнасці.

Аб тым, як на практыцы рэалізоўваўся праект, распавяла Ларыса Уладзіміраўна Шчарбачэвіч. Кіраўнік праекта, старшыня раённай арганізацыі “Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам”, загадчыца аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў ТЦСАН далажыла прысутным, што агульная колькасць людзей, якія ў той ці іншай ступені былі задзейнічаны ў розных іпастасях, набліжаецца да 800. Гэта прадстаўнікі адміністрацыі раёна, сельвыканкамаў, ТЦСАН, ЦКРНіР, грамадскіх арганізацый. Найбольш актыўныя з іх атрымалі падзякі і каштоўныя падарункі. Высока ацэнена работа валанцёраў – прадстаўнікоў БРСМ – Паўла Язерскага (ліцэй), Аляксандры Рудовіч (СШ № 1), Анастасіі Тарайковіч (ліцэй), Лізаветы Шапуцька (СШ № 1) і Аліны Новікавай (ліцэй). Адзначаны ўдзел маладых людзей з інваліднасцю – Аляксея Шчарбачэвіча, Таццяны Баўтрэль, Сяргея Кругліка, Арцёма Памагаева.

У мерапрыемтве прынялі ўдзел журналісты Дзіяна Серадзюк (сайт “ЕўраБеларусь”) і Вікторыя Чаплева (газета “Новы час”), прэс-сакратар офіса па правах людзей з інваліднасцю Ксенія Тарасевіч. Усе яны, а таксама ўдзельніцы праекта Алена Рай (спецыяліст ТЦСАН), Юлія Язерская (дырэктар ЦКРНіР) падзяліліся сваімі ўражаннямі ад сумеснай дзейнасці.

Вынікі сустрэчы падвяла дырэктар ТЦСАН Галіна Фадзееўна Рай. Было адзначана, што людзі з інваліднасцю – самая безабаронная катэгорыя насельніцтва як у нашай краіне, так і ва ўсім свеце. Таму чым больш падобных праектаў будзе рэалізоўвацца, тым больш мы будзем прасоўвацца наперад да інклюзіўнага грамадства. Што тычыцца стратэгіі, то работа па яе стварэнні працягваецца.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ,

фота аўтара

Крок-да-інклюзіўнага-грамадства-1

Крок-да-інклюзіўнага-грамадства-2

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars