Аб зменах у разліках за газ

Gaz-600x400

    Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29.06.2018 № 510 «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь» замацаваны некаторыя новаўвядзенні.

  1. З 1 ліпеня 2018 года налічэнне платы за паслугі газазабеспячэння, забеспячэння звадкаваным вуглевадародным газам ад індывідуальнай балоннай устаноўкі плацельшчыкам жыллёва-камунальных паслуг, якія з’яўляюцца непрацуючымі пенсіянерамі (дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту), асобам, якія маюць права на льготы па аплаце за паслугі газазабеспячэння і забеспячэння звадкаваным вуглевадародным газам ад індывідуальных балонных установак у адпаведнасці з артыкулам 16 Закона Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 года «Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правах і гарантыях для асобных катэгорый грамадзян», або інвалідам III групы, зарэгістраваным па месцы знаходжання ў аднакватэрных жылых дамах, шматкватэрных ці блакіраваных жылых дамах, у садовых доміках (дачах), вырабляецца па субсідзіраваным тарыфе для насельніцтва ў дачыненні да двух жылых памяшканняў: па адрасе абавязковай рэгістрацыі па месцы жыхарства і рэгістрацыі па месцы знаходжання (па іх пісьмовай заяве).

Для гэтага неабходна звярнуцца ў газазабяспечвальную арганізацыю, напісаць заяву і падаць дакументы аб рэгістрацыі па месцы знаходжання. Дадаткова неабходна прадаставіць:

для непрацуючых пенсіянераў, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту, – пенсійнае пасведчанне і працоўную кніжку ці іншы дакумент, які пацвярджае, што пенсіянер не працуе;

для асоб, якія маюць права на льготы, або інвалідаў III групы – пасведчанне інваліда.

  1. Таксама з 1 ліпеня льготы па плаце за газазабеспячэнне, забеспячэнне звадкаваным вуглевадародным газам ад індывідуальных балонных або рэзервуарных установак могуць прадастаўляцца або па месцы жыхарства, або па месцы знаходжання – па выбары плацельшчыка жыллёва-камунальных паслугаў і (або) іншага грамадзяніна, які мае права на льготы (у адпаведнасці з Законам аб ільготах).

Для афармлення (рэгістрацыі пры першасным звароце) названых ільгот грамадзянам неабходна звярнуцца ў газазабяспечвальную арганізацыю па месцы рэгістрацыі. Льготы прадастаўляюцца грамадзянам з дня падачы імі заявы.

Ганна Віктараўна БАГДАНОВІЧ,

вядучы эканаміст ВУ «Дзяржынскгаз»

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars