Ракаўчанам – міжнародны Гран-пры

Культура

    Гран-пры XVI міжнароднага фестывалю «Kalejdoskop talentow. Lato 2018» (Калейдаскоп талентаў. Лета 2018) у Рэспубліцы Польшча стаў чарговай цудоўнай перамогай дзіцячага ансамбля «Менестрэлі» Ракаўскай школы мастацтваў, яго кіраўніка Кацярыны Дварэцкай і канцэртмайстра Кацярыны Сенінай. У фэсце ўдзельнічалі больш за 90 салістаў і калектываў з Беларусі, Расіі, Латвіі, Польшчы, Украіны і Эстоніі.

Ансамбль – часты госць і пераможца фестываляў і конкурсаў у Беларусі і за яе межамі. Мінулым летам ён таксама атрымаў Гран-пры на конкурсе ў Польшчы, у горадзе Волін на ўзбярэжжы Балтыйскага мора, побач з Германіяй. А менш чым праз паўгода заняў 2-е месца на прэстыжным конкурсе «Церамок» у Санкт-Пецярбургу.

На гэты раз геаграфія паездкі ахапіла не толькі маляўнічы горны гарадок Жывец, дзе праходзіў міжнародны фэст. Юныя музыканты пабывалі на экскурсіі ў Кракаве. Там іх асабліва ўразіў Вавельскі замак (рэзідэнцыя польскіх каралёў). Другой запамінальнай падзеяй стаў спуск у саляную шахту Вялічкі на глыбіню 130 метраў.

Фінальны акорд паездкі – гала-канцэрт лаўрэатаў, у якім удзельнічалі «Менестрэлі», а таксама вучаніца 1 класа блок-флейты Дзіяна Дробыш (выкладчык Павел Анатольевіч Дварэцкі), якая стала першай у катэгорыі «Дэбют».

Падчас відовішчнага гала-канцэрта пераможцам уручылі дыпломы, кубкі і падзячныя лісты. Узнагароджваў бургамістр горада пан Антоній Шлягор. Можна з упэўненасцю сказаць, што чарговая перамога стала новай прыступкай творчага развіцця для “Менестрэляў”.

Па інфармацыі Ракаўскай ДШМ

Ракаўчанам-1

Ракаўчанам-2

Ракаўчанам-3



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *