Паказала ўзровень

Культура

2 ліпеня ў Мінску на пляцоўцы ля Палаца спорту прайшоў традыцыйны Дзень вышыванкі. Маштабнае свята, якое ладзілася БРСМ сумесна з Міністэрствам культуры і Мінгарвыканкамам, уцягнула жыхароў і гасцей сталіцы ў калейдаскоп цікавых падзей.

Наш раён прадставіла гаспадыня аграсядзібы “Раўнавага”, народная майстрыха Ларыса Мытнік. Ля яе прылаўка на працягу святочнага дня было людна. Самаробныя брошкі, сурвэткі, накрыўкі, абрусы карысталіся попытам у модніц і гаспадынь. А водар свежаспечанага хлеба годна канкурыраваў з рознымі пахамі, што луналі над палаткамі з шашлыком, блінамі, мачанкай і іншымі смачнасцямі. Аматары хатняй выпечкі спачатку дэгуставалі, а пасля набывалі каштоўны прадукт для пачастунку сваіх родных. Не змагла прайсці міма і здымачная група Першага нацыянальнага канала тэлебачання, было запісана інтэрв’ю, падчас якога Ларыса Альбертаўна падзялілася сакрэтам майстэрства. Пячы хатні хлеб яе навучылі сябры, аднак жанчына ніколі не карыстаецца чужымі набыткамі, ва ўсе справы прывыкла дадаваць нешта сваё. Так і з хлебам. Заўсёды ўдасканальвае рэцэптуру, спрабуе розныя інгрэдыенты – часнок, смажаную цыбулю, семя льну, сланечніку, кунжуту. Эксперыментуе з гарбузом (семечкі і мякаць) і бульбай. Увогуле, жанчына ў пастаянным пошуку. Гэта тычыцца і яе падзелак і ўбораў, у якіх звычайна прадстаўляе свае творчыя набыткі.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ,

фота аўтара



Добавить комментарий