Грамадскае абмеркаванне

Официально

    Валожынскі райвыканкам выносіць на грамадскае абмеркаванне пытанне пра ўстанаўленне межаў сельскіх населеных пунктаў Валожынскага раёна Мінскай вобласці: аграгарадок Гародзькі, аграгарадок Пяршаі, аграгарадок Сакаўшчына, аграгарадок Сугвазды, аграгарадок Доры, аграгарадок Бабровічы, аграгарадок Вішнева, аграгарадок Ракаў, аграгарадок Багданаў, аграгарадок Дубіна Баярская, аграгарадок Сівіца.

Тэрмін правядзення грамадскага абмеркавання – з 20 ліпеня па 20 жніўня 2018 года. Арганізатар правядзення грамадскага абмеркавання – раённы выканаўчы камітэт.

Азнаёміцца з землеўпарадкавальнымі матэрыяламі па ўстанаўленні нефіксіраваных межаў адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак аграгарадкоў Гародзькі, Пяршаі, Сакаўшчына, Сугвазды, Доры, Бабровічы, Вішнева, Ракаў, Багданаў, Дубіна Баярская, Сівіца можна з 20 ліпеня па 20 жніўня 2018 года з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па адрасе: г. Валожын, пл. Свабоды, 2, каб. 401.

Пісьмовыя заўвагі і прапановы пры іх наяўнасці просьба накіраваць асабістым уручэннем або паштовай сувяззю ў аддзел землеўпарадкавання Валожынскага райвыканкама або па электроннай пошце zem.otdel@volozhin.gov.by.

Звароты з заўвагамі і прапановамі ўдзельнікамі грамадскага абмеркавання павінны быць прадстаўлены ў адпаведнасці з патрабаваннямі, усталяванымі п. 1-3 арт. 12 Закона РБ ад 18.07.2011 г. «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».

І. А. ПУКАЛА,

намеснік старшыні райвыканкама



Добавить комментарий