Сярэбраныя прызёры з ТЦСАН

Официально

Нядаўна ў Слуцку прайшоў фінал абласнога музычнага фестывалю мастацкай самадзейнасці калектываў сацыяльных устаноў Міншчыны, прысвечаны 100-годдзю сістэмы сацыяльнай абароны. За званне самага таленавітага, яркага, самабытнага калектыву спрачаліся 40 каманд, сярод якіх былі і прадстаўнікі нашага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва на чале з дырэктарам Галінай Фадзееўнай Рай.

Праграма, падрыхтаваная прадстаўнікамі Валожыншчыны, грунтавалася на звычайных будзённых сітуацыях, з якімі сутыкаюцца работнікі ТЦСАН практычна штодзень. Аднак «пададзена» ўсё гэта было настолькі яскрава і з гумарам, што суддзі, параіўшыся, аднагалосна вырашылі адзначыць артыстызм і дасціпнасць нашых землякоў ганаровым другім месцам.

Сяргей САДОЎСКІ

Фота прадастаўлена ТЦСАН

Сярэбраныя-прызёры-з-ТЦСАН-1

Сярэбраныя-прызёры-з-ТЦСАН-2



Добавить комментарий