Касавіца – важны момант

Общество

    Работнікаў СГУ “Бабровічы” УП “Мінаблгаз” Мікалая Іванавіча КАБУШКУ, Дзмітрыя Сяргеевіча НАВІЦКАГА, Максіма Раманавіча ЛУЖЫНСКАГА гарачай летняй парой застаць разам даволі складана. У дзень, калі быў зроблены фотаздымак, на полі каля вёскі Капусціна яны адначасова выконвалі розныя віды работ па касавіцы. Перад кожным з вопытных механізатараў пастаўлены канкрэтныя задачы. Таму косяць, зграбаюць і падбіраюць шматгадовыя травы старанна, з душой. Кожны разумее: працэс закладкі будучай кармавой базы – важны момант для гаспадаркі.

Касавіца----важны-момант-(Фото-№-1)

    Своечасова вывезці з поля скошанае – не менш адказная задача. Пётр Мікалаевіч КОСТКА і Дзмітрый Мікалаевіч ЕРМАКОВІЧ на трактарах “МТЗ-82” і “Беларус-1821” старанна курсіруюць па азначаных маршрутах, дастаўляючы зялёную масу да месца захоўвання. Сёння ў бабровіцкай гаспадарцы ўжо назапашана 11720 тон сенажу, 1119 тон у поліэтылене і 1174 тоны сіласу. Першы ўкос з 1470 га лугоў адбыўся своечасова. Другі ўкос з-за дажджоў зацягнуўся. Пакуль убрана каля 80% плошчы.

Касавіца----важны-момант-(Фото-№-2)

Тэкст і фота Валянціны КРАЎНЕВІЧ



Добавить комментарий