Назначэнні

Официально

    З 27 ліпеня дырэктарам сярэдняй школы № 2 г. Валожына назначаны Аляксандр Мікалаевіч  УЛАНЧЫК.

Аляксандр Мікалаевіч нарадзіўся ў Пяршаях у 1966 годзе. У 1988-м закончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя Максіма Горкага па спецыяльнасці «матэматыка». Працаваў настаўнікам гэтага вучэбнага прадмета ў Рыжкоўскай сярэдняй школе Брагінскага раёна Гомельскай вобласці, затым пераехаў бліжэй да малой радзімы і ўладкаваўся настаўнікам інфарматыкі ў Фаніпальскую сярэднюю школу № 1. Праз тры гады Аляксандр Мікалаевіч заняў аналагічную пасаду ў СШ № 1 г. Валожына, стаў намеснікам дырэктара.

З 2000 па 2003 год А. М. Уланчык працаваў намеснікам загадчыка аддзела адукацыі раённага выканаўчага камітэта, пасля перайшоў на пасаду дырэктара сярэдняй школы № 2 г. Валожына. Затым ён быў назначаны дырэктарам дзяржаўнай установы адукацыі «Валожынскі сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй».

З 2009 па 2018 год, да свайго цяпершняга назначэння, Аляксандр Мікалаевіч быў кіраўніком спраў Валожынскага раённага выканаўчага камітэта, начальнікам упраўлення справамі.



Добавить комментарий