Звяртайцеся за дапамогай

Як паведамілі спецыялісты ТЦСАН, з першага жніўня пачнуцца выплаты сем’ям, што выхоўваюць траіх і болей дзяцей. Падтрымка будзе аказана сем’ям, што маюць пастаянную ці часовую рэгістрацыю на тэрыторыі раёна, а іх дзеці вучацца ва ўстановах адукацыі раёна ці ў іншых установах агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі (калі яны не атрымалі аднаразовую грашовую дапамогу па месцы навучання дзяцей).

Сем’ям, што пражываюць на Валожыншчыне без рэгістрацыі (у тым ліку часовай), дапамогу акажуць па факце звароту пры наяўнасці дакумента, які пацвердзіць, што дадзеная выплата не праводзілася і не будзе праведзена па месцы рэгістрацыі. Дапамогу выплаціць ТЦСАН на падставе заявы, даведкі з месца жыхарства і аб складзе сям’і, даведкі ўстановы адукацыі ці спіса навучэнцаў для атрымання дадзенага віда сацыяльнай падтрымкі.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars