“Сонейка” на вышыні

Молодежный курьер

Падведзены вынікі трэцяга абласнога фестывалю-конкурсу сярод устаноў дашкольнай адукацыі “Свет дзяцінства”, мэтай якога было стварэнне аптымальных умоў знаходжаня для выхаванцаў і ўдасканаленне якасці адукацыйнага працэсу.

У намінацыі “Тэрыторыя дзяцінства: спартыўная пляцоўка” дыплом III ступені атрымаў Ракаўскі яслі-сад “Сонейка”.

Конкурс праводзіцца традыцыйна летам, бо менавіта ў гэту пару дзеці большую частку дня знаходзяцца на свежым паветры. На тэрыторыі ракаўскай дашкольнай установы для рабят створаны ўсе ўмовы для заняткаў і гульні. Спартыўная пляцоўка і іншыя зоны добра абсталяваны, арганізаваны творча і крэатыўна, з улікам бяспекі, педагагічнай мэтазгоднасці, функцыянальнасці выкарыстання.

На завочны тур калектыў ясляў-сада прадаставіў мультымедыйную прэзентацыю, у якой падрабязна і дэталёва паказаў спартыўную пляцоўку з дапамогай фотаздымкаў, схем, а таксама паведаміў пра тое, якую інфармацыйна-метадычную падтрымку мае створанае асяроддзе. Па выніках гэтага этапу ўстанова дашкольнай адукацыі выйшла ў фінал.

У заключным вочным туры экспертная група фестывалю-конкурсу наведала ракаўскі яслі-сад “Сонейка”. Камісія ўбачыла якасныя ўмовы, у якіх знаходзяцца дзеці, і тое, што заяўленае абсталяванне сапраўды выкарыстоўваецца ў рабоце і на карысць маленькіх выхаванцаў.

Чарговы раз установа дашкольнай адукацыі пацвердзіла свой высокі статус. У мінулым годзе на гэтым конкурсе ў намінацыі “Тэрыторыя дзяцінства сёння” яна заваявала дыплом I ступені. Пажадаем калектыву “Сонейка” далейшых поспехаў у нялёгкай справе выхавання дзетак.

Анжэла РАДЫНА



Добавить комментарий