Правесці канікулы з карысцю

    У Івянецкай дзіцячай бібліятэцы нядаўна адбыўся «Адкрыты дыялог», прысвечаны Году малой радзімы. Мерапрыемства арганізавана РК БРСМ.

На падзеі прысутнічалі вучні Івянецкай школы – удзельнікі сельскагаспадарчага студатрада «Лідары», іх педагог Вера Антонаўна Солтан, першы сакратар РК БРСМ Юлія Фёдараўна Лагуціна, супрацоўнікі бібліятэкі. Дзеці і дарослыя паглядзелі фільм і відэаролік пра Валожыншчыну, пагаварылі пра родны раён, падзяліліся любімымі месцамі і ўражаннямі ад іх. Мерапрыемства праходзіла ў прыемнай сяброўскай абстаноўцы.

У склад студатрада «Лідары» ўваходзяць 9 чалавек ад 14 да 16 гадоў. Хлопцы і дзяўчаты вырашылі правесці канікулы з карысцю, дапамагчы гаспадарцы і зарабіць пры гэтым грошай. Яны ўжо адпрацавалі сваю змену ў КУП «Сівіца» – амаль два тыдні выходзілі ў поле на сельгасработы. Педагогі і кіраўніцтва хваляць дзяцей: руплівыя, адказныя, выканалі план і выдатна паводзілі сябе. Дзецям працаваць спадабалася, на наступны год плануюць зноў запісацца ў студатрады.

Настасся ЛЯВІНСКАЯ,

фота аўтара

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars