У госці да авіятараў

З 24 па 29 ліпеня Беларусь прымала 16-ы чэмпіянат свету па верталётным спорце. У адкрыцці маштабнага мерапрыемства прынялі ўдзел прадстаўнікі Валожынскай раённай структуры ДТСААФ на чале са старшынёй Леанідам Міхайлавічам Ембукам.

Урачыстасць праходзіла на аэрадроме “Ліпкі”, што пад Мінскам. З вітальным словам да аматараў “паветранага плавання” звярнуўся Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь Андрэй Уладзіміравіч Кабякоў. На трыбунах можна было пабачыць мноства знакамітасцей, у тым ліку вядомых авіятараў, артыстаў, спартсменаў. Сярод медыйных персон, што трапілі ў аб’ектыў камеры валожынскай дэлегацыі – расійскі шоўмен Леанід Якубовіч, алімпійская чэмпіёнка па біятлоне Дар’я Домрачава і яе муж Уле-Эйнар Б’ёрндален. Гледачы з цікавасцю назіралі за паказальнымі выступленнямі Мінскага і Магілёўскага аэраклубаў ДТСААФ, адбыўся канцэрт артыстаў беларускай эстрады. Асноўныя спаборніцтвы чэмпіянату праводзіліся на аэрадроме “Баравая”. Амаль тыдзень тут ішла ўпартая барацьба за перамогу паміж удзельнікамі з Аўстрыі, Беларусі, Бельгіі, Англіі, Германіі, Кітая, Польшчы, Расіі, Украіны, Францыі, Чэхіі і Швецыі. У выніку першае месца ў верталётчыкаў з Расіі, на другой прыступцы – беларускія авіятары.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ

У-госці-да-авіятараў-1

У-госці-да-авіятараў-2

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars