Гарачая пара ў ільнаводаў

Агульная пасяўная плошча льну ў гэтым годзе склала амаль 2029 га: 1029 га ў Валожынскім раёне, сыравінная зона ў Маладзечне – 600 га, у Стоўбцах – 400 га. У планах сабраць 5900 тон ураджаю. Зараз ідзе актыўная ўборка льну-даўгунцу, больш за 340 га пасяўных плошчаў ужо апрацавана. Далей, у жніўні, пачнецца ўборка алейнага “кучаравага” льну. Гарачая пара ў ільнаводаў скончыцца напрыканцы верасня.

На церабленні даўгунцу зараз выдатна працуюць механізатары Уладзімір Карповіч і Віктар Даманскі. Яны выконваюць дзённую норму на 120-130% – апрацоўваюць па 12-15 га за змену. Усямерную дапамогу на палях аказвае студатрад. У раён прыехалі 10 студэнтаў старэйшых курсаў Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта, пяцёра ўжо адпрацавалі. Хутка да тых, хто застаўся, далучацца яшчэ трое. Хлопцы займаюцца пераварочваннем льну, звозам рулонаў. Працуюць яны добра, кіраўніцтва шчыра хваліць маладых работнікаў.

21 ліпеня на ААТ “Валожынскі льнокамбінат” запусцілі работу цэха па выпрацоўцы доўгага льновалакна, а на гэтым тыдні адправілі першую партыю ў 1,4 тоны на Аршанскі льнозавод. Гэта значная падзея: у Мінскай вобласці наш камбінат першым пачаў перапрацоўваць льнотрасту. Каб забяспечыць вытворчасць, была праведзена вялікая работа па наладцы абсталявання.

Настасся ЛЯВІНСКАЯ,

Гарачая-пара-ў-ільнаводаў-1  

Сартавальніца доўгага ільновалакна Алена БАЛАШКА.

Гарачая-пара-ў-ільнаводаў-2

Атрад механізатараў: студэнты БАТУ Максім МАЦЕЦКІ і Вадзім САЎКО, работнікі ААТ “Валожынскі льнокамбінат” Ілля МАШКО і звенавы Вадзім ДАРОШКА.

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars