Канікулы з карысцю

Аграрный сектор и промышленность

    Падчас летніх канікулаў вучні Пяршайскай сярэдняй школы Аляксей КУШАЛЬ, Настасся ХАЛЕВІЧ і Арцём КЛІМОВІЧ уладкаваліся працаваць на зернесушылку мясцовай гаспадаркі.

Работа нескладаная, але адказная. Рабяты шуфлямі варушаць зерне, каб хутчэй сохла, падмятаюць, наводзяць парадак. Яны стараюцца выконваць абавязкі як мага лепш, з паўслова разумеюць распараджэнні свайго непасрэднага начальніка В. Т. Халевіча. Кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства іх працай задаволена. Падлеткі прывучаюцца зарабляць уласны рубель і цаніць яго. Хлопцы і дзяўчына ўпэўнены, што асабістыя грошы – гэта здорава. Планы ў іх канкрэтныя і рэальныя, яны мяркуюць зрабіць карысныя пакупкі, справіць сабе абновы да новага навучальнага года.

Тэкст і фота Анжэлы РАДЫНА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *