Экіпаж працуе зладжана

Сёлета на палетках КСУП “Пяршаі-2014” першы год шчыруе маладзёжны экіпаж у складзе старшага камбайнера Аляксандра Сяргеевіча ТКАЧЭНКІ і камбайнера Максіма Аляксандравіча НОВІКА.

Але справа гэта для хлопцаў не новая. Кожны з іх ужо па некалькі сезонаў прымаў удзел у жніве. Старанных, адказных і мэтанакіраваных работнікаў заўважылі і даверылі папрацаваць самастойна. За справу Аляксандр і Максім узяліся з уласцівым моладзі энтузіязмам. Самі рыхтавалі камбайн LEXION-510 да напружанай уборачнай кампаніі, і цяпер у іх ёсць упэўненнасць, што тэхніка не падвядзе ў адказны перыяд. Працуе экіпаж зладжана. Спачатку ўбіралі рапс, а цяпер шчыруюць на збожжавых палетках. Хлопцы ставяць перад сабой мэту выйсці ў лідары сярод маладзёжных экіпажаў Валожыншчыны. Для гэтага ў іх ёсць усе падставы. Маладыя людзі ўжо намалацілі 474 тоны зерня. А экіпаж, дзе раней Аляксандр Ткачэнка працаваў камбайнерам, не раз ушаноўвалі як адзін з лепшых у гаспадарцы і раёне.

Тэкст і фота Анжэлы РАДЫНА

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars