Служыць бездакорна

Служыць-бездакорна

Нядаўна на імя начальніка ўпраўлення ДАІ УВД Мінаблвыканкама М. М. Караткевіча паступіў ліст ад жыхара сталіцы. Мужчына 1956 года нараджэння, не хаваючы эмоцый, выказаў падзяку прадстаўніку аддзялення ДАІ Валожынскага РАУС, які дапамог яму ў складанай жыццёвай сітуацыі. Гэтым супрацоўнікам аказаўся старшы інспектар аддзялення ДАІ Валожынскага РАУС Вадзім Іванавіч Пасека.

Як высветлілася, сітуацыя была наступнай. Калі мінчанін праязджаў праз Ракаў, у яго “Фольксваген” ззаду “ўрэзалася” чужая іншамарка. Пакуль пацярпелы спыніўся і выйшаў з машыны, правапарушальнік з месца здарэння знік. Мужчына і яго пасажырка запомнілі толькі чатыры лічбы з яго нумара. Патэлефанавалі ў ДАІ. На месца здарэння прыбыў Вадзім Іванавіч. Быў знойдзены фрагмент рашоткі бампера са знакам “БМВ”. Пытанне магло б вырашыцца ў першую ж гадзіну пасля здарэння, калі б пацярпелыя правільна назвалі колер машыны ўцекача. Яна падалася ім чорнай. Інспектар стаў правяраць па базе даных усе “БМВ” з нумарамі, якія б адпавядалі лічбам, што былі вядомыя, ён вельмі стараўся дапамагчы чалавеку. Аказалася, такога аўтамабіля чорнага колеру не існуе.

Гэты дзень для В. І. Пасекі быў па-сапраўднаму “гарачым”. Паралельна з названым выпадкам давялося разбірацца яшчэ з шасцю(!) здарэннямі. Толькі ў другой палавіне дня прафесіянал усё ж завяршыў справу. Быў устаноўлены аўтамабіль парушальніка. Зялёны “БМВ”, які належаў жыхару Ракава. За рулём знаходзіўся сябра гаспадара, што, як высветлілася, не меў вадзіцельскага пасведчання. Вынік справы – тры пратаколы на “бяспраўніка”: за тое, што не меў права кіраваць аўтамабілем і здзейсніў ДТЗ; за тое, што знік з месца здарэння і за тое, што адсутнічаў допуск аўтамабіля да дарожнага руху. Гаспадар таксама панёс адказнасць за перадачу руля чалавеку, які на гэта права не меў. Яшчэ да канца дня пацярпеламу была ўручана даведка для прадастаўлення ў страхавую кампанію, дзе быў названы вінаваты. Поліса КАСКА ў чалавека не было, і, калі б не знайшоўся адказны са сітуацыю, страхоўку б не атрымаў, а рамонт прадстаяў не танны. Такім чынам, справядлівасць была ўстаноўлена, вінаватыя пакараны. Прыемна, што чалавек, які атрымаў дапамогу, знайшоў час, каб выказаць словы падзякі і папрасіць кіраўніцтва службы пры магчымасці адзначыць бездакорную работу інспектара.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ,

фота аўтара

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars