Трансгранічнае супрацоўніцтва

Официально

У 2018 годзе спаўняецца 15 гадоў з дня рэалізацыі Праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва «Польшча-Беларусь-Украіна».

У рамках Праграмы, якая ратыфікавана Законам Рэспублікі Беларусь ад 17 кастрычніка 2017 г. № 55-З «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб фінансаванні трансгранічнага супрацоўніцтва (ТГС)» і дзейнічае на тэрыторыі Брэсцкай, Гродзенскай, Мінскай і Гомельскай абласцей, ажыццяўляецца шэраг праектаў трансгранічнага характару, накіраваных на развіццё прыгранічнай тэрыторыі Беларусі, Польшчы і Украіны.

Прадстаўніцтвам Праграмы – установай «Брэсцкі трансгранічны інфацэнтр» – запланавана правядзенне на тэрыторыі Беларусі мерапрыемстваў пад назвай «Мелодыі памежжа». Сярод іх – канцэрт сучаснай музыкі, які пройдзе 11 жніўня 2018 г. з 18 да 20 у Амфітэатры парка культуры і адпачынку імя Перамогі г. Маладзечна (вул. Б. Хмяльніцкага, 15).

У канцэрце прымуць удзел Беларускі дзяржаўны ансамбль «Песняры» і рок-гурт «J:МОРС».

Уваход на канцэрт свабодны.



Добавить комментарий