Першы інклюзіўны фестываль пройдзе ў Налібоцкай пушчы

    Інклюзіўны фестываль «INФЕСТ» пройдзе 18 жніўня ў Налібоцкай пушчы, на сцежцы «Белакорац». Фестываль з’яўляецца часткай праекта «Валожын без бар’ераў», які накіраваны на стварэнне даступнага асяроддзя для людзей з інваліднасцю.

У рамках праекта «Валожын без бар’ераў» экалагічная сцежка «Белакорац» была абсталявана інфармацыйнымі стэндамі, даступнымі для невідушчых людзей і людзей з ментальнымі асаблівасцямі. Спецыяльнае пакрыццё і альтанкі з пандусамі робяць сцежку зручнай для людзей на калясцы. А дапамагаць уладкоўваць і ўпрыгожваць інклюзіўную прастору для фестывалю будуць удзельнікі і валанцёры інтэграцыйнага летніка, які пройдзе тут жа з 14 па 18 жніўня.

На фестывалі «INФЕСТ» будуць прадстаўлены прэзентацыі і стэнды грамадскіх арганізацый і ініцыятыў, якія займаюцца правамі людзей з інваліднасцю. Фестываль будзе складацца з некалькіх тэматычных зон. Падчас працы арт-зоны можна будзе наведаць дзіцячы тэатр, воркшопы і майстар-класы па ганчарнай справе, вырабе цацак і інш. Наведвальнікі спорт-зоны змогуць папрактыкавацца ў інклюзіўнай ёзе і спартыўных танцах, даведацца, як працуе ручны веласіпед і пагуляць у настольныя гульні. Скончыцца фестываль выступленнем вядомых беларускіх музычных гуртоў: Akute, :B:N:, Разбітае сэрца пацана і Tomato Jam.

На працягу ўсяго мерапрыемства будзе працаваць фудкорт, дзе будзе магчымасць паспрабаваць прадукцыю мясцовых аграсядзіб, вегетарыянскую ежу ад «Monkeyfood» і дэсерты ад «Ежа аднарогаў».

Змены на Валожыншчыне адбываюцца дзякуючы праекту «Валожын без бар’ераў», які рэалізуецца раённым выканаўчым камітэтам, Фондам «Інтэракцыя», ГА «Беларускае таварыства інвалідаў» і БГА «Адпачынак у вёсцы». Праект фінансуецца Еўрапейскім Саюзам.

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars