Стань адным з нас!

Стань-адным-з-нас!

1 жніўня ў Беларусі Дзень студэнцкіх атрадаў. Студатрадаўскі рух – адно з вядучых напрамкаў дзейнасці БРСМ.

Кожнае лета хлопцы і дзяўчаты асвойваюць новыя прафесіі: працуюць на гаспадарках, будоўлях, займаюцца добраўпарадкаваннем і інш. Часовае працаўладкаванне не толькі вырашае матэрыяльныя пытанні падлеткаў і студэнтаў, але і дапамагае вызначыцца з выбарам прафесійнага шляху.

З нагоды свята з удзельнікамі студэнцкага экалагічнага атрада “Грэнада” адбыўся адкрыты дыялог на тэму “Стань адным з нас!”, дзе падвялі вынікі работы. У склад студатрада ўваходзяць вучні школ райцэнтра і навучэнцы Валожынскага сельскагаспадарчага прафесіянальнага ліцэя – усяго 13 чалавек. На працягу некалькіх тыдняў яны дружна і прадуктыўна працавалі, дапамагаючы РУП «Валожынскі жылкамунгас», – прыбіралі тэрыторыю гарадскіх могілак. Педагогі і кіраўніцтва хваляць моладзь, а самі работнікі задаволены магчымасцю карысна правесці канікулы.

Настасся ЛЯВІНСКАЯ,

фота аўтара

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars