У авангардзе – моладзь

Аграрный сектор и промышленность Молодежный курьер

    На палях ААТ “Суднікаўскі” падчас уборкі ўраджаю задзейнічана шмат моладзі. Працавітых юнакоў Дзяніса КУЛЬШУ, Дзяніса ГОМАЛЯ, Вадзіма ДУБІНЦА, Аляксея КАСЦЮКА, Яўгенія ГРЫШАЛЕВІЧА, Аляксандра СЕЎРУКА падтрымлівае юная прыгажуня – аграном Таццяна ГРЫНЬКО, якая пасля заканчэння Навагрудскага аграрнага калежда нядаўна прыехала ў гаспадарку па размеркаванні.

    Некаторыя з гэтых маладых людзей упершыню прымаюць удзел у адказнай кампаніі. Ёсць і бывалыя. Напрыклад, Яўгеній ужо шосты сезон працуе на камбайне, таму менавіта на яго арыентуюцца навічкі. Але незалежна ад вопыту кожны стараецца ўнесці свой асабісты ўклад у агульную адказную справу.

Тэкст і фота Валянціны КРАЎНЕВІЧ



Добавить комментарий