Новая змена

    5 урачоў, 8 фельчараў, 7 медыцынскіх сясцёр са жніўня прыступілі да першага месца працы ва УАЗ “Валожынская цэнтральная раённая бальніца”.

Чатыры доктары-дзяўчаты пасля заканчэння медыцынскіх універсітэтаў маладымі спецыялістамі вярнуліся на малую радзіму – усе яны вучыліся па мэтавым накіраванні. Івянчанка Аксана Сяргееўна Апанасік працуе педыятрам у райбальніцы. Алена Васільеўна Бажко з Дораў прыступіла да абавязкаў урача агульнай практыкі Івянецкай гарпасялковай бальніцы. Валожынка Таццяна Аляксандраўна Цаюн накіравана ў Пяршайскую ўрачэбную амбулаторыю ўрачом агульнай практыкі. Аксана Алегаўна Ацясленка з Брылькоў узначаліла Багданаўскую ўрачэбную амбулаторыю. Урач стаматолаг-тэрапеўт Вадзім Вацлававіч Яновіч прыехаў з пасёлка Чысць Маладзечанскага раёна.

Сярод спецыялістаў сярэдняга медыцынскага персаналу ёсць ураджэнцы Ашмянскага, Шчучынскага, Астравецкага раёнаў, горада Смаргоні. Яны размеркаваны ў Ракаўскую ўчастковую бальніцу, Пяршайскую ўрачэбную амбулаторыю, Дубінскі ФАП, пункт аховы здароўя Валожынскага сельскагаспадарчага ліцэя, у хірургічнае, педыятрычнае, прыёмнае аддзяленні райбальніцы, а таксама кардыялагічны і акушэрска-гінекалагічны кабінеты паліклінікі. Два маладыя фельчары прыйшлі працаваць на хуткую дапамогу ў Валожыне, адзін – у Ракаў.

Як адзначылі ў аддзеле кадраў райбальніцы, для замацавання кваліфікаваных кадраў усім, хто мае патрэбу, прадастаўлена жыллё.

Сёлета ў райбальніцу за накіраваннем для паступлення на ўрача звярнуліся 6 чалавек, яшчэ 14 пажадалі вучыцца ў медыцынскіх каледжах.

Алена ЗАЛЕСКАЯ

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars