Характар гартаваўся ў арміі

    Жыхар Валожына Аляксандр ГРЫВІЦКІ месяц назад прыйшоў з арміі. Хлопец расказвае, што служыць захацеў сам і “адкасіць” нават не думаў, бо перад ім стаяў выдатны прыклад брата. Бацькі цалкам падтрымалі выбар сына.

Васямнаццацігадоваму на той час юнаку ў ваенкамаце прапанавалі стаць пагранічнікам. Здаў псіхалагічнае тэсціраванне і аказаўся годным да такога роду службы. Пасля адправіўся ў вайсковую часць 1463 г. Дзяржынска, дзе на працягу амаль двух месяцаў салдат-навабранцаў рыхтавалі да будучай спецыяльнасці, там жа прыняў прысягу. Далей паехаў у ДУА «Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь у г. Смаргоні». Разам з ім туды адправіліся двое землякоў: Аляксандр Губан з Вішнева і івянчанін Ілля Буланко. Яны прайшлі службу, падтрымліваючы адзін аднаго.

Заняткі былі розныя: тэарэтычныя, тактычныя, стрэльбы, фізпадрыхтоўка, страявая. Раз у месяц праходзіла баявое навучанне, калі салдаты з аўтаматамі вартавалі мяжу разам з кінолагамі. Часам спрацоўвала трывога – значыць, нехта незаконна спрабаваў трапіць на тэрыторыю нашай краіны. У такой сітуацыі група салдат выязджала на выклік і затрымлівала парушальніка.

Першыя паўгода было цяжка –  новае становішча, распарадак і нагрузкі. Але паступова ўсе прывыкаюць, уключаюцца ў гэты няпросты рытм жыцця. Па доме, родным і сябрам салдаты сумуюць больш за ўсё. Часта не хапала сну, затое цяпер хлопец «навёрствае» ўпушчанае. Назіраючы за сабой, малады чалавек бачыць, як за паўтара года стаў больш дарослым, самастойным, моцным, трывалым. Змяніліся характар і стаўленне да многіх рэчаў. Пасля арміі ніколі не застанешся без работы: можна ўладкавацца ў МНС, МУС, на кантрактную службу.

Аляксандр, як і брат, вярнуўся дадому ў званні сяржанта. Каб яго атрымаць, прыйшлося пастарацца. Зараз у планах – пайсці працаваць у Дэпартамент аховы МУС і для гэтага адвучыцца ў школе міліцыі.

Настасся ЛЯВІНСКАЯ

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars