Прафесія на ўсе часы

Прафесія-на-ўсе-часы

Да прафесійнага свята калектыў ААТ “ПМК-188” прыйшоў з добрымі паказчыкамі. За студзень-чэрвень бягучага года выкананы аб’ём будаўніча-мантажных работ на суму 795 тысяч рублёў, з іх 735 тысяч – агульнае будаўніцтва і 60 тысяч – інжынерныя збудаванні. За такі ж перыяд у мінулым годзе было асвоена 769 тысяч рублёў.

Сёння ў агранізацыі задзейнічана больш за 80 прафесіяналаў розных спецыяльнасцей. Сярод лепшых – тынкоўшчыкі Ніна Вікенцьеўна АНОП і Ганна Вікенцьеўна ЗЯНЕВІЧ, слесар-сантэхнік Дзмітрый Антонавіч СНЕЖКА, рамшчык Іван Аляксандравіч ВЫГОЎСКІ, цясляр Іван Аляксандравіч МАЗОЛЬ, матарысты Уладзімір Васільевіч МУРЭНКА і Вячаслаў Валянцінавіч ПЯТРОВІЧ, прараб Андрэй Андрэевіч ЛЮБЕЦКІ, майстар Сяргей Часлававіч ВАЙНІЛОВІЧ, машыніст экскаватара Андрэй Пятровіч НІКАЛАЁНАК, вадзіцель Барыс Станіслававіч СКАДОРВА, вадзіцель аўтакрана Уладзімір Генадзьевіч ВАЙЦЯХОВІЧ.

Дырэктар будаўнічай арганізацыі Міхаіл Аляксандравіч КОСІК (на фота – трэці злева) узначальвае калектыў восьмы месяц. За гэты тэрмін завершана будаўніцтва блочнага гаража на тэрыторыі Румскага лясніцтва, двух корпусаў для ўтрымання маладняку БРЖ на МТК “Пяршаі”, 60-кватэрнага жылога дома сацыяльнага карыстання ў райцэнтры і знешнепляцовачных сетак да яго. Працягваюцца работы па цякучым рамонце СШ № 1 і СШ № 2 г. Валожына. Распачата будаўніцтва МТФ у ААТ “Суднікаўскі”, у рамках праекта “Валожын без бар’ераў” праводзіцца рэканструкцыя будынка аддзялення дзённага наведвання для інвалідаў ТЦСАН.

Выдатна спраўляюцца з работай на працоўных месцах намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Вольга Іванаўна Болвах, трактарыст Іван Расціслававіч Ракавец, вартаўнік Яніна Леанідаўна Завадская, муляры Віктар Вячаслававіч Мяльгуй і Алег Аляксандравіч Вяршыцкі, тынкоўшчыкі Рамуальда Станіславаўна Драздоўская і Зоя Мікалаеўна Козел, супрацоўнікі Івянецкага ўчастка – загадчык вытворчасці Казімір Іосіфавіч Лямбовіч, станочнікі Андрэй Вікенцьевіч Гідлеўскі і Аляксей Мар’янавіч Вільнявец.

Нядаўна каманду будаўнікоў папоўнілі сем маладых спецыялістаў, сярод іх майстры будаўнічых работ, тынкоўшчыкі.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ,

фота аўтара

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars