Трывалыя веды

sm.aspx

    24 выпускнікі раёна па выніках удзелу ў цэнтралізаваным тэсціраванні набралі звыш 80 балаў, з іх 10 выпускнікоў – 90 і больш балаў.

Упэўненае першынство па ведах паказалі 10 выпускнікоў гімназіі № 1 г. Валожына, 4 школьнікі 11 класаў з СШ № 1 райцэнтра, 3 – з Івянецкай сярэдняй школы, па 2 – другой гарадской і Ракаўскай адзінаццацігодак, па адным – з Вішнеўскага і Пугачоўскага дзіцячага сада-сярэдняй школы.

Сярод 22 выпускнікоў, што былі ўзнагароджаны залатымі медалямі, 9 атрымалі па тэстах у асноўным досыць высокія балы. Абсалютным лідарам сярод іх стала Марыя Рагель з СШ № 2, якая па англійскай мове атрымала 100 балаў (настаўніца Я. А. Бібік). Усяго аднаго бала, каб увайсці ў спіс 100-бальнікаў, не хапіла па хіміі выдатніцы гімназіі Юліі Уласік (настаўніца Т. А. Лябёдка). Дарэчы, яна паказала выдатныя веды і па біялогіі – 95 балаў (настаўніца Н. Ю. Кандар). 97 балаў па гэтым прадмеце набраў выпускнік Ракаўскай СШ Елісей Паўлоўскі (настаўніца А. А. Лаліева). 96 балаў па англійскай мове на рахунку медаліста з гімназіі Аляксандра Біталя (настаўніца Т. Г. Сцерахава), па 93 балы набралі яго аднакласніцы: Ганна Бушланава – па матэматыцы (настаўніца І. У. Уланчык) і Ірына Папрукайла – па англійскай мове (настаўніца В. Л. Шаргародская), па 92 балы па матэматыцы маюць Лізавета Бяззубенка і Любоў Курэц (настаўніца І. У. Уланчык). Л. Курэц набрала 90 балаў і па рускай мове (настаўніца Т. І. Саевіч). Стыпендыятка спецыяльнага фонду Прэзідэнта па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў Хрысціна Віршыч з СШ № 2 па рускай мове атрымала 92 балы (настаўніца А. А. Кісель).

Сярод тых, хто набраў 80 і больш балаў на цэнтралізаваным тэсціраванні, гімназісты: Ірына Папрукайла (матэматыка і руская мова), Дар’я Цяшкевіч (беларуская мова), Любоў Курэц (фізіка), Уладзіслаў Назарэўскі (англійская мова), Аляксандр Русакевіч (матэматыка), Настасся Маркевіч (руская мова), Аляксандр Бітэль (руская мова). Выпускнікі першай гарадской школы – Марыя Загорская (руская мова), Паліна Загорская (руская мова), Сяргей Каранік (матэматыка), Ганна Шчэрбітава (руская мова); СШ № 2 райцэнтра – Марыя Рагель (руская мова) і Юлія Купцэвіч (англійская мова); івянчане – Антон Галубовіч і Карына Макась (беларуская мова), Раман Новік (фізіка); Алена Балабан (беларуская мова, хімія, біялогія) і Елісей Паўлоўскі (біялогія) з Ракаўскай СШ; Юлія Рубан (беларуская мова і грамадазнаўства) з Вішнеўскага і Максім Шніп (гісторыя Беларусі) – з Пугачоўскага дзіцячага сада-сярэдняй школы.

Усяго сёлета ў раёне 157 вучняў атрымалі дыпломы аб сярэдняй адукацыі і, як бачна, 15 працэнтаў з іх пацвердзілі трывалыя веды па школьных прадметах.

Наш кар.

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars