Нашы ў саюзе пісьменнікаў

    Быць членам Саюза пісьменнікаў Беларусі – гонар для кожнага творцы. Але далёка не ўсе майстры мастацкага слова рашаюцца на такі адказны крок, як падача заявы ў аб’яднанне. Справа гэта клапотная. Тут пісаць “у стол” не дастаткова, патрэбны прадставіць публікацыі, выдаць хаця б некалькі кніг. Да нядаўняга часу шэсць валожынцаў значыліся сярод шчаслівых уладальнікаў пасведчанняў творчага саюза. Зараз іх кола пашырылася. Членам СПБ стаў жыхар Івянца Дзмітрый Геранімавіч КРАСКОЎСКІ.

    Шмат гадоў аддаў гэты чалавек творчай працы ў Івянецкім доме-інтэрнаце. Музычныя і вакальныя нумары, што ўражваюць гледачоў выхаванцы ўстановы, – у многім яго заслуга. Яшчэ з маладосці піша для сябе і сваіх вучняў песні. Менавіта вершы, якія б можна было друкаваць, пачаў пісаць нядаўна. Выдаў два зборнікі – адзін з іх у сааўтарстве з сястрой Зінаідай Гасціловіч. Дзмітрый Геранімавіч валодае выдатным пачуццём гумару, таму любімы жанр, якому прысвячае найбольш часу, – сатыра. Асабліва ўражваюць трапнасцю і густам яго эпіграмы.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ

Фота Святланы БАБРОВІЧ

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars