Дастаўка зерня – яго клопат

     Віктар Іосіфавіч ЯКЕЛЬ заслужана лічыцца адным з лепшых работнікаў ААТ “Багданаўскае”. Падчас уборкі на аўтамабілі “МАЗ”  ажыццяўляе дастаўку з палёў убранага зерня. Жніво яшчэ не скончана, а ён ужо мае поўнае права ганарыцца асабістым дасягненнем: перавёз звыш тысячы тон збажыны. Сам вадзіцель прызнаецца: “Каб справа ладзілася, неабходна дакладна і ў вызначаны тэрмін выконваць пастаўленыя задачы. У перыяд адказных сельскагаспадарчых кампаній патрабавальнасць да сябе ўзрастае”.

    На жаль, бягучы год не спрыяе поспеху багданаўскіх хлебаробаў. Сухое надвор’е і, як вынік, не самая высокая ўраджайнасць не дазволілі паказаць добрыя намалоты. Аднак выконваючы абавязкі кіраўніка гаспадаркі Вітольд Станіслававіч Буйноўскі адзначыў, што механізатары і вадзіцелі робяць усё магчымае дзеля таго, каб захаваць ураджай. У гэтай справе Віктар Іосіфавіч – адзін з лепшых. Карыстаецца заслужанай павагай у калектыве. Калегі характарызуюць яго не толькі як адказнага работніка, але і як цудоўнага чалавека. А яшчэ ён добры муж і бацька траіх дзетак.

Тэкст і фота Валянціны КРАЎНЕВІЧ

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars