Працуе мабільная група

Общество

    У раёне працуе мабільная група, што займаецца кантролем за арганізацыяй аховы працы падчас уборачнай кампаніі.

У рамках яе паўнамоцтваў намеснік начальніка Маладзечанскага міжраённага аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Вадзім Станіслававіч Вансовіч, загадчык сектара працоўных адносін Генадзій Міхайлавіч Тараскевіч, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Станіслававіч Гідлеўскі наведалі зернетакі КУП “Сівіца”, ААТ “Суднікаўскі”, вытворчага ўчастка “Манькаўшчына” КСУП “Пяршаі-2014”. Сярод парушэнняў адзначаны: недастатковая забяспечанасць работнікаў сродкамі індывідуальнай аховы, якасць правядзення інструктажоў па ахове працы, допуск да работы без правядзення інструктажу. Кіраўнікам арганізацый накіраваны рэкамендацыі для выпраўлення сітуацыі.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ



Добавить комментарий