Прайшла Парафіяда

    У Івянцы прайшла VIІІ Парафіяда дзяцей і моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. 

Парафіяда – гэта шэраг духоўных, культурных і спартыўных мерапрыемстваў і спаборніцтваў, асаблівы адпачынак для вернікаў. У падзеі прынялі  ўдзел шэсць каманд – 80 юнакоў і дзяўчат з Беразінскага, Вілейкі, Дзяржынска, Івянца, Маладзечна, Мінска. На адкрыцці з прамовай выступіў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, узнагароджанне пераможцаў прайшло пад кіраўніцтвам біскупа Юрыя Касабуцкага. Паводле вынікаў конкурсаў і спаборніцтваў прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам: першае – парафія Божага Цела з Беразінскага; другое – парафія Узвышэння Святога Крыжа з Вілейкі; трэцяе – парафія Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы з Мінска.

Настасся ЛЯВІНСКАЯ

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars