Моладзь задае тэмп!

    Першым на Валожыншчыне намалоту звыш 1000 тон зерня дасягнуў лідар маладзёжнага камбайнерскага экіпажа ТАА «Тарасава» Яўген Валянцінавіч ПАЛЯШЧУК.

    1002,4 тоны – такі дакладны вынік працы ўраджэнца вёскі Дварэц, які пайшоў па слядах бацькі, гэткага ж самага шчырага работніка і заўзятага хлебароба.

    За значную перамогу Яўген узнагароджаны Падзячным пісьмом старшыні райвыканкама. Таксама яго павіншавалі і ўручылі заслужаныя падарункі старшыня прафсаюза работнікаў АПК Віктар Гідлеўскі, старшыня райарганізацыі ГА «Белая Русь» Алена Клачко, намеснік дырэктара ТАА «Тарасава» Аляксандра Крывіцкая і старшыня прафкама гаспадаркі Іна Варанцова.

    Старшы камбайнер Я. Паляшчук не першы год становіцца перадавіком жніва. У яго экіпажы няма камбайнера-зменшчыка, так што 1000 тон збожжа – чысты вынік самаадданай працы маладога чалавека. На магутным «Лексіёне-770» пры спрыяльным надвор’і Яўген за дзень можа абмалаціць 150 гектараў ураджайнага поля.

Тэкст і фота Сяргея САДОЎСКАГА

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars