Аграрны рэйтынг

Пісьмом з падзякай начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання У. С. Чычкіна і старшыні раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК В. С. Гідлеўскага за дасягнутыя высокія вынікі ў ходзе ўборкі ўраджаю, за прафесійнае майстэрства, творчы падыход да справы ўзнагароджаны работнікі сельгаспрадпрыемстваў.

     ААТ “Суднікаўскі”: старшы камбайнер Уладзімір Іосіфавіч Шкель, палявод Ірына Віктараўна Майсюк.

КУП “Сівіца”: старшы камбайнер Генадзь Сільвестравіч і камбайнер Дзмітрый Генадзьевіч Чышэвічы.

ААТ “Багданаўскае”: вадзіцель Віктар Іосіфавіч Якель, камбайнер Дзяніс Юр’евіч Давідовіч.

ААТ “Сакаўшчына-агра”: вадзіцель Аляксандр Георгіевіч Русіновіч, механізатар Іван Леанідавіч Рагель.

ААТ “Агра-Вішнеўскі”: вадзіцель Вячаслаў Мікалаевіч Мажэйка, загадчык зернясклада Святлана Іосіфаўна Сабалеўская.

КСУП “Падбярэззе”: механізатар Віктар Станіслававіч Тамашэвіч, вадзіцель Іосіф Браніслававіч Грыб.

ТАА “Тарасава”: камбайнер Яўген Валянцінавіч Паляшчук (ВУ “Наваселле”), камбайнер Алег Аркадзьевіч Бажкоў і вадзіцель Сяргей Мікалаевіч Інфаровіч (ВУ “Доры”), старшы камбайнер Валерый Васільевіч Вярбіцкі і трактарыст-машыніст Рыгор Мікалаевіч Шкурко (ВУ “Пугачы”), камбайнер Дзмітрый Мечыслававіч Драневіч і трактарыст-машыніст Аляксей Аляксеевіч Янушкевіч (ВУ “Ракаў”).

КСУП “Пяршаі-2014”: вадзіцель Аляксандр Аляксандравіч Голуб, трактарыст-машыніст Дзмітрый Мікалаевіч Санкоўскі.

ААТ “Лоск”: работнік зернесклада Міхаіл Аляксандравіч Смолік.

ААТ “Агра-Дубінское”: старшы камбайнер Мікалай Пятровіч Чараповіч, камбайнер Сяргей Пятровіч Чараповіч.

Кожнаму з перадавікоў уручаны каштоўны падарунак ад  райкама прафсаюза работнікаў АПК.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars