Прафілактыка захворванняў

Безопасность и здоровье

    Эндакрынная сістэма выконвае рэгулятарную функцыю, а галоўны яе «інструмент» – гармоны, якія выпрацоўваюцца залозамі. Каб сістэма функцыянавала нармальна і без збояў, варта прытрымлівацца некалькіх нескладаных правіл.

Перш за ўсё – збалансаваны рацыён з натуральнымі і свежымі прадуктамі. Трэба ў дастатковай колькасці спажываць ваду. Умераныя фізічныя нагрузкі дапамагаюць умацаваць імунную сістэму, паскорыць абмен рэчываў і палепшыць кровазабеспячэнне залоз унутранай сакрэцыі. Пажадана змяніць сваё стаўленне да стрэсавых сітуацый альбо проста пазбягаць іх.

Усе сістэмы арганізма, у тым ліку і органы дыхання, забяспечаны сур’ёзнымі магчымасцямі для абароны. Працэс умацавання арганізма вядомы ўсім: здаровы лад жыцця. Фізічная актыўнасць, правільнае харчаванне і адмова ад шкодных звычак робяць чалавека моцным і дапамагаюць супрацьстаяць любым хваробам.

Метады, што прадухіляюць хваробы дыхальных органаў, – гэта дыхальная гімнастыка, інгаляцыі з лекавымі рэчывамі, прафілактычныя лячэбныя мерапрыемствы. Працэдуры з’яўляюцца добрай прафілактыкай захворванняў, могуць прымяняцца ў лячэбных установах і ў хатніх умовах.

Святлана НАХАЙ,

інструктар-валеолаг Валожынскага РЦГіЭ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *