Меню на дзень

Безопасность и здоровье

    Рацыянальнае харчаванне збалансавана ў энергетычных адносінах і па змесце пажыўных рэчываў у залежнасці ад полу, узросту і роду дзейнасці.

Прыкладна 15% каларыйнасці сутачнага рацыёну павінны забяспечваць бялкі,  35% – тлушчы – асноўная крыніца энергіі ў арганізме. Астатнія 50% – вугляводы. Калі вугляводаў у арганізме лішак, то яны пераходзяць у тлушчы: залішняя колькасць вугляводаў спрыяе атлусценню. Важным складальнікам рацыянальнага харчавання з’яўляюцца вітаміны і мікраэлементы. Неабходныя рэчывы арганізм атрымлівае з малочных прадуктаў, мяса, рыбы, яек, хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў, гародніны і садавіны.

Вялікае значэнне мае рэжым харчавання. Для здаровага чалавека аптымальна есці чатыры разы ў дзень, паколькі больш рэдкае харчаванне прыводзіць да назапашвання тлушчу, змяншэння актыўнасці шчытападобнай залозы і тканкавых ферментаў.

Прадукты, багатыя жывёльнымі бялкамі (мяса, рыба), больш карысна ўжываць раніцай і днём, бо яны павышаюць працаздольнасць. Другі сняданак можа ўключаць кісламалочныя прадукты, агароднінныя стравы, бутэрброды, садавіну. Абед павінен быць самым значным. Вячэра – невялікая па аб’ёме, з лёгказасваяльных страў і не пазней за 2-3 гадзіны да сну.

Святлана МАРЧЫК,

урач-гігіеніст Валожынскага РЦГіЭ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *