Палавое выхаванне падлеткаў

Чалавек вучыцца любіць усё жыццё, і да гэтага неабходна ставіцца сур’ёзна. Палавое выхаванне, у першую чаргу, павінна грунтавацца на фарміраванні ўважлівых адносін паміж юнаком і дзяўчынай.

Пубертантны перыяд – час бурнага фізічнага і псіхічнага развіцця. Падлетак пачынае сталець і ў палавым дачыненні, што нясе з сабой новыя адчуванні, перажыванні. Душэўны кантакт у гэту пару неабходны як паміж бацькамі і дзецьмі, так і паміж настаўнікамі і выхаванцамі. У гутарках з падлеткамі важна закрануць пытанні маральна-этычнага плана: павагі да жанчын, дзявочага гонару, годнасці юнака, узаемнай павагі, сарамлівасці і цнатлівасць, дружбы і любові, фізіялагічных праяў у хлопцаў і дзяўчын, гігіены.

Асабісты прыклад бацькоў, іх правільнае стаўленне адзін да аднаго, любоў да дзяцей, павага – неацэнны прыклад для падлетка.

Ірына ГРЫКА,

урач-гігіеніст Валожынскага РЦГіЭ

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars