Засцерагчы сябе ад інфекцый

Безопасность и здоровье

Харчовыя атручванні – батулізм, сальманелёз, стафілакокавая інфекцыя, псеўдатуберкулёз, іерсініёз – узнікаюць у выніку ўжывання ежы з пэўнымі мікраарганізмамі або таксічнымі для арганізма рэчывамі.

На нашых кухнях захоўваецца вільготнае асяроддзе, мноства рэшткаў арганічных рэчываў на сталах, дошках для апрацоўкі прадуктаў, у ракавіне і халадзільніку. Гэта з’яўляецца спрыяльнай умовай для размнажэння патагеннай мікрафлоры, якая лёгка перасяляецца на посуд і прадукты, заражаючы іх. Часта ўзбуджальнікаў інфекцыі прыносяць мышы, пацукі ці мухі.

Каб пазбегнуць хваробы, неабходна выконваць простыя правілы гігіены харчавання, захоўвання і прыгатавання ежы:

– посуд, пліту, паверхню апрацоўчых і абедзенных сталоў, ракавіны, кухонны інвентар трымаць у чысціні, пры мыцці выкарыстоўваць мыйныя сродкі;

– для апрацоўкі свежых і ўжо гатовых прадуктаў выкарыстоўваць асобныя або спецыяльныя нажы і дошкі. Абмяжоўваць кантакт ежы і рук;

– прадукты ўжываць толькі свежыя, не захоўваць іх у адкрытым выглядзе, абараняць ад няскомых і грызуноў;

– сырыя яйкі перад выкарыстаннем прамываць пад праточнай вадой з мыйнымі сродкамі;

– садавіну, гародніну і зеляніну перад выкарыстаннем замочваць у вадзе, падкісленай воцатам, а затым прамываць пад праточнай вадой;

– звяртаць увагу на канчатковыя тэрміны рэалізацыі і дату вырабу прадукту;

– не захоўваць на адной паліцы ў халадзільніку сырыя прадукты і ўжо прыгатаваныя стравы, асабліва ў адкрытым посудзе;

– смеццевае вядро апрацоўваць мыйнымі сродкамі, дэзынфікаваць.

Святлана МАРЧЫК,

урач-гігіеніст Валожынскага РЦГіЭ



Добавить комментарий