Без выканання простых правіл паводзін немагчыма захаваць сваё здароўе, падоўжыць і палепшыць якасць жыцця, а таксама папярэдзіць з’яўленне многіх розных захворванняў.
Першачарговае – захаванне чысціні цела. На бруднай скуры пасяляюцца мікраарганізмы, што прыводзіць да загнаенняў і грыбка. Асабліва шмат бактэрый назапашваецца на руках і пад пазногцямі. Здаровы стан зубоў, дзяснаў, слізістай абалонкі рота – важныя фактары для нармальнага працэсу харчавання, для прафілактыкі страўнікава-кішачных захворванняў. Для прадухілення хвароб зубоў рэкамендуецца не менш за два разы на год звяртацца да стаматолага.
Вольга РУСАКЕВІЧ,
загадчык лабараторнага аддзела Валожынскага РЦГіЭ