Шкоднасць тытуню і алкаголю

Безопасность и здоровье

Курэнне – самая распаўсюджаная сярод шкодных звычак. Вялікая колькасць шкодных рэчываў, якія трапляюць у арганізм, – нікацін, сінільная кіслата, аміяк, вокіс вугляроду, смалістыя і радыеактыўныя рэчывы – наносіць непапраўны ўрон і выклікае невылечныя захворванні, значна скарачае тэрмін жыцця.

Пасіўнае курэнне не менш небяспечна, чым непасрэднае, бо тыя ж самыя рэчывы пранікаюць з тытунёвым дымам у арганізм. У выніку – і галаўны боль, і галавакружэнне, і пачашчэнне сэрцабіцця, і павышаная стамляльнасць, і зніжэнне працаздольнасці.

Алкаголь – таксама зло. Ён адмоўна дзейнічае на сістэму сэрца і яго мышцы, прыводзіць да парушэння абмену рэчываў, павышае пранікальнасць крывяносных сасудаў, што ў канчатковым выніку можа стаць прычынай узнікнення інфаркту міякарда і развіцця атэрасклерозу. Моцны ўдар наносіць па органах стрававання – а гэта прамы шлях да гастрытаў, язвы і нават злаякасных пухлін. Развіваецца атлусценне печані, пасля чаго ўзнікае цыроз, што можа скончыцца з’яўленнем ракавага захворвання.

Вольга РУСАКЕВІЧ,

загадчык лабараторнага аддзела Валожынскага РЦГіЭ



Добавить комментарий