Далікатнае мастацтва

    Дзіяна ШЫДЛОЎСКАЯ зараз вучыцца ў магістратуры Акадэміі мастацтваў у польскім Вроцлаве. Там яна вывучае штучную мастацкую справу – рамяство шкловыдзімальшчыка. У нашай краіне спецыялістаў такога профілю няшмат, у раёне, здаецца, увогуле няма.

Дзяўчына скончыла Івянецкую сярэднюю школу, атрымала дыплом Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. Глебава па прафесіі графічны дызайн. Папрацаваўшы ў гэтым кірунку, вырашыла, што неабходна развівацца далей і спрабаваць рабіць нешта новае. Працягваць адукацыю паехала ў Польшчу. Спачатку хацела паступаць на дызайн інтэр’ераў, потым зацікавілася шклом. Праца з гэтым матэрыялам адкрывае шырокія магчымасці, нашмат большыя, чым уяўляе звычайны чалавек.

Першая ступень адукацыі – бакалаўрыят – доўжылася тры гады, на спецыяльнасць набіраюцца 15 чалавек штогод. Паступіць было няцяжка: трэба падаць перакладзеныя на польскую мову дакументы і здаць унутраныя экзамены – практычныя выпрабаванні і вуснае інтэрв’ю. А вось вучыцца ўжо складана, з-за вялікіх нагрузак амаль не заставалася часу на адпачынак. Напачатку вырабляла наборы посуду, шклянкі, куфлі, трэніравалася і набіралася вопыту, эксперыментавала з рознымі тэхнікамі. З часам пачала ўдзельнічаць у праектах, адна з яе работ выстаўлялася на міжнародным конкурсе “Біенале” шкла.

Некалькі гадоў назад Вроцлаў быў абвешчаны еўрапейскай сталіцай культуры. Да стварэння тэматычнай інсталяцыі, прымеркаванай да падзеі, падключылі студэнтаў. Дзіяна і яе калегі зрабілі 28 долек апельсіна (па колькасці краін Еўрапейскага саюза) са шкла, якія ўсталявалі ў спецыяльным памяшканні са светлавым і музычным суправаджэннем. Выстава атрымалася сімвалічнай, прыгожай і карысталася попытам.

Зараз Дзіяна паступіла ў магістратуру, дзе будзе вучыцца яшчэ два гады. Яна шчыра любіць тое, чым захапляецца. У Еўропе гэты від рамяства папулярны: людзі цікавяцца шклянымі прадметамі мастацтва, набываюць іх і наведваюць выставы. Далейшыя планы на жыццё – займацца сваёй справай.

Настасся ЛЯВІНСКАЯ

Далікатнае-мастацтва-1

Далікатнае-мастацтва-2

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars