Лета актыўнае

Падчас летніх канікул не ўсе школьнікі і студэнты адпачываюць. Некаторыя актыўна працуюць на карысць сабе і грамадству, зарабляюць першыя грошы.

У Валожынскім раёне для такіх актыўных хлопцаў і дзяўчат былі арганізаваны 7 студатрадаў: усе жадаючыя мелі магчымасть асвоіць новую спецыяльнасць і набыць дадатковыя навыкі. Умовы працы ў непаўналетніх па законе лаяльныя: кароткі працоўны дзень, частыя перапынкі, высокая аплата.

Усяго ў студатрады ў гэтым сезоне запісаліся 72 чалавекі – вучні школ раёна і Валожынскага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя. Удзельнікі экалагічнага атрада дапамагалі РУП “Валожынскі жылкамунгас” з добраўпарадкаваннем тэрыторыі гарадскіх могілак, сэрвісны атрад “Школьнікі” працаваў у магазінах райспажыўтаварыства, два сельскагаспадарчыя атрады займаліся ў Сівіцы і Пяршаях праполкай буракоў. Хлопцы і дзяўчаты з ДУА “Гародзькаўскі дзіцячы сад-сярэдняя школа” хутка скончаць працу на зерняскладзе ў ААТ “Лоск”, студатрад “Пазітрон” зараз заняты на зернетаку ў ААТ “Суднікаўскі”, “Колас” – у ААТ “Агра-Дубінское”.

Студатрады “Грэнада” і “Школьнікі” паспелі не толькі папрацаваць, але і добра адпачылі. Яны з’ездзілі ў Мінск на экскурсію па горадзе і ў Музей Вялікай Айчыннай вайны, весела правялі час у боўлінг-клубе. Далей моладзь чакае падвядзенне вынікаў працоўнага семестра.

Настасся ЛЯВІНСКАЯ

Лета-актыўнае-1

Лета-актыўнае-2

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars