44 кіламетры па прасторах Случчыны

    Менавіта такую працягласць меў маршрут абласнога веласіпеднага туру, прысвечанага Году малой радзімы і 73-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Велапрабег прайшоў у мінулую суботу, удзел у ім прынялі больш як 500 чалавек. Ад Валожыншчыны на спартыўны фэст таксама паехала дэлегацыя, узначаліў якую старшыня раённага Савета дэпутатаў Пётр Іосіфавіч БІБІК.

Адкрылася мерапрыемства на цэнтральнай плошчы Слуцка. Удзельнікі выканалі ганаровую місію, прыняўшы ўдзел у цырымоніі ўскладання кветак да мемарыяла воінам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Пасля завяршэння ўрачыстай часткі веласіпедысты стартавалі…
Арганізатары – Мінскі абласны выканаўчы камітэт і Слуцкі райвыканкам – зацвердзілі маршрут і прадугледзелі тры піт-стопы: на адлегласці 16, 26,6 і 37 кіламетраў. Улічваючы дастаткова спякотнае надвор’е, такія перапынкі прыйшліся спартсменам вельмі дарэчы. Канчатковай кропкай велапрабегу стала зона кемпінгавага адпачынку і аматарскага рыбалоўства ў вёсцы Рудня. Да гонару трэба адзначыць, што наша каманда фінішавала адной з першых. Па прыездзе ўдзельнікі размясціліся ў палатачным лагеры.

Для веласіпедыстаў распрацавалі цікавыя спартыўную і культурна-забаўляльную праграмы. Традыцыйна пасля гэтага прайшло ўзнагароджанне пераможцаў і прызёраў. З гасціннай слуцкай зямлёй аматары здаровага ладу жыцця развіталіся на наступны дзень.

Сяргей САДОЎСКІ

Фота Юліі ЛАГУЦІНАЙ

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars