У цэнтры ўвагі дзеці

Официально

Па традыцыі, перад пачаткам навучальнага года работнікі МНС праводзяць рэспубліканскую акцыю “У цэнтры ўвагі – дзеці”, якая накіравана на папярэджанне дзіцячага траўматызму і гібелі дзяцей.

У буйных гандлёвых цэнтрах, універмагах, іншых магазінах, дзе рэалізуюцца тавары для школьнікаў і дашкольнікаў, выратавальнікі прачытаюць лекцыі, правядуць практычныя заняткі. Бацькам напомняць, наколькі небяспечна пакідаць малых без нагляду, а ў месцах продажу адзення з’явяцца незвычайныя тавары – экіпіроўка выратавальніка, вогнетушыцелі, аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі з надпісам “Для дзяцей, што засталіся без нагляду”.

Другі этап акцыі пройдзе ў першыя два тыдні навучальнага года. Да мерапрыемства падключацца настаўнікі, якія разам з выратавальнікамі будуць папулярна расказваць аб правілах бяспекі. У кожнай школе пройдзе вучэбная эвакуацыя вучняў.



Добавить комментарий