Выратавальнік заўсёды побач

Официально

    Падчас летніх канікулаў прайшлі рэспубліканскія акцыі “Канікулы без дыму і агню!”, “Летні патруль”.

Работнікі Валожынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з таварыствам выратавання на водах, цэнтральнай раённай бальніцай і БРСМ арганізавалі некалькі мерапрыемстваў на пляжы каля аграгарадка Сакаўшчына. Месца выбрана не выпадкова – тут заўсёды шмат адпачываючых.

Каб прыцягнуць да сябе ўвагу, выратавальнікі ўсталявалі асвяжальны фантан, які ў спёку нікога не пакінуў раўнадушным. Падыходзілі  дарослыя і дзеці. Ім расказвалася аб правілах паводзін на вадзе, а таксама пра неабходнасць выконваць правілы пажарнай бяспекі. Усе жадаючыя маглі павучыцца ратаваць тапельца і аказваць яму першую медыцынскую дапамогу.

Па выніках віктарыны былі выбраны самыя дасведчаныя знатакі. У якасці прыза іх пакаталі на лодцы. Падарункі чакалі і самых паспяховых у спаборніцтве “Трапны стралок”, дзе патрабавалася пацэліць у мішэнь з пажарнага рукава і правільна кідаць выратавальны круг у ваду.

Выратавальнік-заўсёды-побач-1

Выратавальнік-заўсёды-побач-2



Добавить комментарий