Не за гарамі 1 верасня. У чарговы раз установы адукацыі раёна гасцінна расчыняць свае дзверы, і сотні школьнікаў зноў сядуць за парты. Для адукацыйнай установы няма больш важнай задачы, чым забеспячэнне бяспечных умоў правядзення вучэбна-выхаваўчага працэсу, якія гарантуюць захаванне жыцця і здароўя дзяцей.

Пажарная бяспека ўключае: выкананне нарматыўна-прававых актаў, правіл і патрабаванняў пажарнай бяспекі, правядзенне супрацьпажарных мерапрыемстваў, утрыманне ў бяспечным стане электрычных сетак і электраабсталявання, стан шляхоў эвакуацыі, эвакуацыйных і запасных выхадаў, спраўнасць і надзейная працаздольнасць сістэм аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі і сістэм кіравання пры эвакуацыі, дастатковая колькасць першасных сродкаў пажаратушэння, правядзенне навучальных эвакуацый людзей пры пажары.

У мэтах забеспячэння якаснага функцыянавання ўстаноў адукацыі Валожынскага раёна ў 2018/2019 навучальным годзе работнікі інспекцыі нагляду і прафілактыкі Валожынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях прынялі ўдзел у рабоце міжведамаснай камісіі па праверцы гатоўнасці ўстаноў да новага навучальнага года. У ходзе праверкі грубых парушэнняў норм і правіл пажарнай бяспекі выяўлена не было, дробныя заўвагі ўхіляліся на месцы.

 

от admin

Добавить комментарий