Навука на кожны дзень

Официально

Сёлета ў раёне адбыліся 23 пажары ў жылым сектары, у агні загінулі 2 чалавекі. У летні перыяд па прычыне парушэння правіл эксплуатацыі электрасетак, электраправодкі і электраабсталявання полымем пашкоджаны 3 дамы.

Каб пазбегнуць такіх узгаранняў, неабходна заўсёды прытрымлівацца галоўных правіл:

— не дапускаецца выкарыстоўваць самаробныя электрычныя прыборы;

— не ўключайце няспраўныя электрапрыборы;

— сачыце, каб нагрузка на электраток не перавышала дазволеную магутнасць;

— нельга пракладваць электрычныя правады і кабелі па паветраных ці водных трубаправодах;

— падчас рамонту не фарбуйце правады і не клейце паверх іх шпалеры;

— своечасова выбаўляйцеся ад пашкоджаных правадоў і тых, якія страцілі свае ахоўныя ўласцівасці;

— не замяняйце аўтаматычныя засцерагальнікі на скруткі дроту, “жучкі”;

— нельга злучаць жылы электрычных кабеляў з розных матэрыялаў (медзь і алюміній);

— не вешайце вопратку і іншыя прадметы на электраправады і электрычныя прыборы.

Памятайце: нельга пакідаць уключаныя электрапрыборы без нагляду. Перад тым, як устанавіць нейкі прыбор, пераканайцеся, што адлегласць ад яго да гаручых матэрыялаў не менш за паўметра.

 

    Неасцярожнае абыходжанне з агнём пры распальванні вогнішча, спальванні смецця, гатаванні ежы на агні з’яўляецца адной з асноўных прычын узнікнення пажараў. Таму, каб пазбегнуць цяжкіх наступстваў, неабходна ведаць і выконваць правілы пажарнай бяспекі.

На прысядзібным участку дапускаецца кантралюемае развядзенне вогнішчаў, размяшчэнне спецыяльных прыстасаванняў для прыгатавання ежы (мангал, барбекю, грыль), аднак трэба прытрымлівацца наступных патрабаванняў:

пастаянна назірайце за працэсам гарэння;

забяспечце месца сродкамі тушэння (ёмістасць з вадой, вогнетушыцель, рыдлёўка);

размяшчайце вогнішча на адлегласці 10 метраў ад будынкаў і збудаванняў, 20 метраў – ад лясных масіваў;

спецыяльныя прыстасаванні для прыгатавання ежы павінны знаходзіцца на адлегласці не менш за 4 метры ад будынкаў і збудаванняў.



Добавить комментарий