Скандынаўская песня

Культура

Крысціна Чармных

Скандынаўская песня

Лёд звініць, зямля трашчыць –

Скандынаўскі бог ідзе:

Б’е сякераю ў шчыт.

Ззяе іней у барадзе.

Дзынкне звонкае жалеза –

Вецер зноў задзьме, гарэза,

Закуе струмень у рацэ,

Змерзнуць кроплі на руцэ.

Свеціць месяц, зоры, зоры…

Зледзянелыя азёры,

На блакіт кладзецца цень,

Свішча, кружыцца мяцель.

За гарой гусцее змрок,

Слепіць чорнай коўдрай зрок.

Не згасі ў сэрцы жар,

Змерзнеш, не засні, ваяр!



Добавить комментарий