Зорка кахання

Культура

Зінаіда Гасціловіч

Зорка кахання

Апусцілася ноч на зямлю,

Вецер травы калыша.

Як прызнацца табе, што люблю,

Калі ты мне не пішаш?

Я лаўлю гукі ночы, лаўлю,

Сэрца прагне спаткання.

Апусцілася ноч на зямлю

Светлай марай кахання.

Хутка ранне кране небакрай,

Промнем яркім засвеціць.

Не кідай мяне, не кідай,

Самы любы ў свеце.

Я лаўлю гукі ночы, лаўлю,

Сэрца прагне спаткання.

Апусцілася ноч на зямлю

Светлай зоркай кахання.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *