Ганчарны талент

Рэдакцыя сумесна з упраўленнем па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама праводзіць творчы праект пад назвай “Вучань года”. Кожную пятніцу мы будзем знаёміць чытачоў з таленавітымі і ініцыятыўнымі, творчымі і крэатыўнымі школьнікамі, якія ведамі, розумам, стараннем і дасягненнямі праслаўляюць раён, сваю школу, настаўнікаў і сябе.

    Штогод з мэтай выяўлення, падтрымкі і развіцця інтэлектуальна-творчага патэнцыялу сярод вучняў 3-11 класаў праводзіцца раённы конкурс, які вызначае самых лепшых, самых дапытлівых, самых эрудзіраваных рабят раёна. Летась у арганізацыйны камітэт паступілі 52 заяўкі з 15 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Журы вызначыла 37 пераможцаў у 18 намінацыях.

    За плячамі ўдзельнікаў шматлікія перамогі на прадметных алімпіядах, паспяховая абарона творчых праектаў, выступленні на навукова-практычных канферэнцыях, удзел у спартыўных спаборніцтвах, творчых конкурсах, грамадскім жыцці школы і горада. Трэба, каб пра іх ведалі ўсе, імі ганарыліся, з іх бралі прыклад.

    Ілля ШУГАЕЎ – вучань Івянецкай сярэдняй школы. Зараз ён рыхтуецца ісці ў 9 клас, праводзіць апошнюю частку канікул, адпачывае.

Хлопец заняў прызавое месца ў намінацыі “Лепшы ў творчых конкурсах”. Галіна мастацтва, у якой ён актыўна развіваецца, – лепка з гліны. Два разы на тыдзень наведвае аб’яднанне па інтарэсах “Гліняныя цуды” ў Івянецкім цэнтры творчасці. Пад кіраўніцтвам майстра Юрыя Антонавіча Чарапко займаецца традыцыйным для мястэчка рамяством на працягу чатырох гадоў. Зацікавіўся ганчарнай справай выпадкова: аднойчы паспрабаваў ляпіць і спадабалася. Шмат эксперыментаваў, вучыўся працаваць на ганчарным крузе. Работы Іллі займаюць прызавыя месцы не толькі ў раёне, але і ў вобласці, рэспубліцы. Так, ён атрымаў дыпломы конкурсаў “Калядная зорка”, “Выратавальнікі вачамі дзяцей”.

Акрамя мастацтва ў Іллі шмат розных захапленняў. Любіць спорт, танцы, як і многія падлеткі, захапляецца камп’ютарамі і інфарматыкай. Часта “капаецца” ў тэхніцы: у хлопца ёсць мапед, які ён перабірае і чыніць. Мама Іллі расказвае, што сын – сапраўдны памочнік. У Шугаевых шматдзетная сям’я, дзе Ілля – старэйшы. Праводзіць шмат часу з малымі, гуляе з імі, дапамагае ў хатніх справах.

У школе старанна займаецца, не абмінае ўвагай ні адзін прадмет. Асабліва падабаюцца фізіка, матэматыка і англійская мова. Мае даволі высокі сярэдні бал за апошні навучальны год. Чым будзе займацца ў будучыні, яшчэ не ведае. Раней лічыў, што, як вырасце, стане доктарам, цяпер ужо перадумаў. У хлопца ёсць час выбраць сабе прафесію, але і бацькі, і настаўнікі спадзяюцца, што свой ганчарны талент Ілля будзе развіваць і далей.

Настасся ЛЯВІНСКАЯ

Ганчарны-талент

Ганчарны-талент-2

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars