Да школы гатовы

Общество

     Сям’я ЛАТЫШАВЫХ рыхтуецца да 1 Верасня загадзя. У ліпені, калі ўжо пачынаюць працаваць школьныя кірмашы, але яшчэ няма вялікага ажыятажу вакол рэчаў для вучобы, бацькі Кацярына Львоўна і Сяргей Вітальевіч ідуць з дзецьмі па магазінах набываць форму і ўсе неабходныя тавары, канцылярскія прылады. Аляксандр і Дар’я Латышавы – вучні гімназіі № 1 г. Валожына. Хлопец пойдзе  ў дзявяты клас, дзяўчынка – у трэці.

    Маці расказвае, што для сваіх дзяцей заўседы выбірае вопратку з натуральных тканін, і часцей за ўсё гэта тавары беларускай вытворчасці. Падабаюцца вырабы фабрык “8 Сакавіка”, “Калінка”, “Модніца”. Зараз там шыюць і зручныя, і прыгожыя дзявочыя блузкі, спадніцы, кофты. Даражэй набыць вопратку для хлопца: якасны дзелавы касцюм для падлетка каштуе больш за 200 рублёў. Рукзакі таксама выбіраюць айчынныя, зробленыя на фабрыцы “Галантэя”, бо яны крэпкія і служаць доўга.

     Не забыліся і пра канцтавары – сшыткі, блакноты, ручкі, алоўкі ўжо чакаюць свайго часу. Дзецям хочацца ў школу: летам яны паспелі адпачыць на прыродзе, на дачы, наведвалі мясцовы басейн і аквапарк у Мінску, каталіся на лодцы і гулялі на двары. З новымі сіламі яны хутка пойдуць атрымліваць веды.

Настасся ЛЯВІНСКАЯ,

фота аўтара 



Добавить комментарий