Аператыўна і добразычліва

На імя начальніка Валожынскага РАУС прыйшла падзяка ад сям’і валожынцаў у адрас інспектара ДАІ капітана міліцыі Дзяніса БАРЫСЕВІЧА, які дапамог ім у бядзе.

    Шчырыя словы ўдзячнасці міліцыянер заслужыў па праве. Справа заключалася ў наступным: раніцай гаспадыня спяшалася на работу. Падышла да сваёй іншамаркі і замерла: задняя частка кузава аўтамабіля была, як гаворыцца, усмятку. Не складана ўявіць, у якой роспачы аказалася жанчына. Перамагаючы душэўны боль і ледзь стрымліваючы слёзы, яна патэлефанавала ў службу ДАІ.

    На выклік прыехаў Д. В. Барысевіч. Ён задаваў стандартныя ў такой сітуацыі пытанні і разам з тым супакойваў, падтрымліваў пацярпелую спагаднымі словамі.

    Паўдня спатрэбілася міліцыянеру для высвятлення ўсіх абставін здарэння, устанаўлення вінаватага і яго затрымання. Аказалася, што ў начны час мужчына, які знаходзіўся за рулём легкавіка, ажыццяўляў манеўр і ўрэзаўся ў прыпаркаваную іншамарку. Спадзеючыся, што сведак сутыкнення няма, вінаваты знік з месца здарэння. Аднак пралічыўся.

    Малады міліцыянер дзейнічаў прафесіянальна, за што і атрымаў людскую ўдзячнасць.

Наш кар.

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars