У школу з бяспекай

Хутка застануцца ў мінулым канікулы, рабяты цешацца апошнімі летнімі дзянькамі, а вось бацькі ў клопатах па падрыхтоўцы да новага навучальнага года. Таму невыпадкова першы этап прафілактычнай акцыі «У цэнтры ўвагі – дзеці!» праходзіць на аб’ектах гандлю, якія спецыялізуюцца на рэалізацыі тавараў для дашкольнікаў і школьнікаў. Менавіта ў такіх месцах валожынскія выратавальнікі са сваімі юнымі памочнікамі праводзяць навучальную работу з бацькамі і іх дзецьмі.

    Выратавальнікі адправіліся ва ўнівермаг, каб нагадаць бацькам пра неабходнасць пастаянна весці гутаркі з сынамі і дочкамі, самім быць прыкладам і прытрымлівацца правіл бяспечных паводзін. Пры сустрэчы з пакупнікамі завастралі ўвагу дарослых на бяспецы дзяцей, на недапушчэнні пакідання іх без нагляду. Расказвалі пра тыя беды, што часам здараюцца з малымі. Асаблівы акцэнт у дыялогу з татамі, мамамі, бабулямі і дзядулямі рабілі на небяспечных гульнях з агнём, якія становяцца прычынай пажараў і трагедый. Дарослыя адказвалі на шматлікія пытанні па пажарнай бяспецы, запэўнівалі, што ў поўнай меры ўсведамляюць, якую адказнасць нясуць за бяспеку сваіх дзяцей.

    А вось хлопчыкі і дзяўчынкі змаглі папоўніць свае веды ў галіне бяспекі жыццядзейнасці, асвяжыць у памяці нумары тэлефонаў экстранных службаў і атрымаць у падарунак расклад заняткаў, закладкі, размалёўкі і наклейкі ад выратавальнікаў з героямі мультфільма «Чароўная кніга МНС».

    Акцыя будзе працягвацца з той мэтай, каб кожнае дзіця, ідучы ў школу, мела ў сваім арсенале памятку пра пажарную бяспеку. Навучым нашых дзяцей жыць бяспечна!

Валожынскі РАНС

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars